|
Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне
XIX ст. вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага
павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка
Іўе Замойскіх, у 1861 г. 71 рэвізская душа. У
1897 г. 44 двары, 277 жыхароў, уваходзіла ў
склад Суботніцкай воласці. У 1905 г. вёска,
засценак і маёнтак. У вёсцы 274 жыхары, 393
дзесяціны зямлі, у засценку 17 жыхароў, 9
дзесяцін зямлі, у маёнтку 53 жыхары, 868
дзесяцін зямлі. Маёнтак і засценак належалі
памешчыку Мілеўскаму. У верасні 1906 г. вяскоўцы
патравілі памешчыцкія пасевы, падпалілі
некаторыя гаспадарчыя пабудовы. У 1909 г. 52
двары, 316 жыхароў.
У 1921 -1939 гг. у
Суботніцкай гміне
Валожынскага, затым Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. ў
вёсцы 50 двароў, 258 жыхароў, у фальварку 4
двары, 43 жыхары, у аколіцы 5 двароў, 18
жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (99 двароў, 400
жыхароў), цэнтр Галімшчынскага сельсавета
Іўеўскага раёна. Побач з вёскай знаходзіліся
аколіца і былы маёнтак Галімшчына. 3 26.6.1941
г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас імя
А.С.Пушкіна. 3 1954 г. уваходзіць у калгас
«Радзіма».
3 2.12.1961 г, у
Ліпнішкаўскім сельсавеце. У
1970 г. 275 жыхароў. Працуюць клуб, бібліятэка,
магазін. У 1999 г. 58 двароў, 122 жыхары.
партнеры: |